Новые произведения
Ирина Цуканова Татьяна Шуринова Ирина Цуканова Светлана Шашко-Шаблинская Светлана Шашко-Шаблинская Ирина Цуканова Евгений Вермут Ирина Цуканова Ирина Цуканова
Сегодня в Блоге
Nick Nick Аркадьевна Nick Nick Nick
Статистика
Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика
Зарегистрировано 24 (сегодня + 0 новых) В каталоге файлов 6 материала(ов), Оставлено 302 комментариев, На форуме создано 8 тем и 39 ответов.
Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Сегодня сайт посетили
Откуда гости
Flag Counter
блок

Блог

Главная » 2018 » Май » 19 » Як мы адкрываліся
21:19
Як мы адкрываліся

Копия от 10.04.2018

     Як казаў Харукі Муракамі, вясна – гэта такі час, калі вельмі добра пачынаць нешта новае. І вось пад час гукання дзяўчатамі вясны, пасля святкавання ў народзе Саракоў (“На Саракі прыляцелі з-за мора птакі”) з прылётам з выраю даўгачаканых жаўранкаў, група  сяброў-аднадумцаў, калег – паэтаў і празаікаў вырашыла адкрыць сваё аматарскае літаратурнае аб’яднанне. 24 сакавіка 2018 года ў прыгожай зале-гасцёўні бібліятэкі № 12 г.Мінска адбылася ўрачыстая імпрэза, прысвечаная дню нараджэння новага літаб’яднання (з пакуль умоўнай назвай “Натхненне”) і Сусветнаму дню паэзіі.
 
     Пасля вітання прысутных ў зале гаспадыняй і дырэктарам  бібліятэкі Людмілай Навасельцавай і выступлення фальклорнага тэатра “Шчырасць” тэрытарыяльнага цэнтра Ленінскага раёна г.Мінска, кіраўнічка літаб’яднання, філолаг, паэтка, публіцыстка, перакладчыца Кацярына Мяшкова распачала далейшую музычна-літаратурную кампазіцыю. Яна сказала, што “ствараючы сваю літаратурную прастору, мы вырашылі удзельнічаць у разуменні і паляпшэнні быцця, садзейнічаць развіццю сусветнай літаратуры, ствараць узоры беларускай паэзіі і прозы (гэта нашыя мары і жаданні), аднаўляць дыялог паміж паэзіяй і іншымі відамі мастацтва, такімі, як тэатр і музыка. Паэзія аб'ядноўвае краіны, народы, культуры і дапамагае людзям зразумець адзін аднаго. На працягу стагоддзяў думкі і пачуцці, апранутыя ў паэтычную форму, пранікаюць у сэрцы людзей, нагадваючы, што мы ўсе адна вялікая сям'я і што мы, такія розныя, на самай справе вельмі падобныя адзін на аднаго. І думкам нашых паэтаў адпавядаюць радкі Леаніда Галубовіча:

Ты — рай, паэзія. Ты — рой
Адвечных дум, дзе мы згараем.
I толькі геніі парой
Жылі часова гэтым раем.
 
Ты — жаль, паэзія. Ты — жар.
Я па тваім хаджу вуголлі.
Чыя не прагнула душа
Твайго зняволення і волі?
 
Ты — сум, паэзія. Ты — суд
I мрояў нашых, і здзяйсненняў.
Хай душы шчырыя нясуць
Высокі лад тваіх памкненняў!”. 

     Далей Кацярына пазнаёміла гасцей свята з актывам літаб’яднання: Апанасам Бацяноўскім – маладым паэтам і даследчыкам генеалагічнага дрэва свайго старажытнага роду, музыкантам, настаўнікам па класу скрыпкі; Ірынай Цуканавай – пісьменніцай і паэткай, актрысай, спявачкай, лаурэатам міжнародных літаратурных конкурсаў; Святланай Шашко-Шаблінскай – вядомай паэткай, аўтаркай пяці кніжак лірычнай паэзіі; Яўгенам Ціхановічам (творчы псеўданім Вермут) – паэтам, удзельнікам шасці калектыўных зборнікаў, сябрам Міжнароднага саюза пісьменнікаў, стваральнікам і адміністратарам сайта  літаб’яднання, якому ён даў касмічную назву “Бясконцасць”, маючы на ўвазе бясконцасць творчага патэнцыялу.

     Незабыўным было выступленне паэтаў, якія з цёплымі пачуццямі прынеслі свае віншаванні навароджанай     літаратурнай суполцы: Аліны Легастаевай, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі; Таццяны Шурынавай, кіраўніка дзіцячай эстраднай студыі “Маладыя галасы”; Святланы Сардэчнай; Лары Дарлінг, кіраўнічкі літаб’яднання “ЛітЭРА”.

     Кацярына Мяшкова, Апанас Бацяноўскі і Святлана Шашко-Шаблінская таксама данеслі да слухачоў прыгажосць і глыбіню свайго паэтычнага слова.

     І гэтую натхняючую літаратурную плынь гарманічна перапыняў тонкі і ўзвышаны перабор класічнай гітары Юрыя Шышко. Сціплая прыгажосць музыкі напаўняла сэрцы лёгкім сумам.
Амаль напрыканцы сустрэчы з вершамі свайго любімага паэта Сяргея Грачанікава выступіла Ніна Яцкоўская, загадчыца бібліятэкі адной з вайсковых частак г.Мінска. А падарункам новаму літаб’яднанню ад яе была легендарная птушка Фенікс, сплеценая з залатой саломкі. Неўміручасць і спаконвечнае адраджэнне – вось сутнасць паэтычнага слова і паэзіі, таму з’яўленне саламянага Фенікса атрымалася сімвалічным.

     Фінальную ж кропку ў праграме паставіла Ірына Цуканава, якая ўнесла ў атмасферу сцішанай рамантычнай задуменнасці віхуру цыганскага запалу і закаханасці. Яна выканала дзве песні: “Пой, гитара звонкая” і “Очи черные”. Гледачы былі ў захапленні. 

     Адкрыццё новага літаратурнага аб’яднання з’явілася цікавай і знакавай падзеяй і для бібліятэкі, якая збірае сяброў, і для яе чытачоў, якія, магчыма, у будучым стануць сябрамі і ўдзельнікамі гэтага літаратурнага згуртавання.
 
     Кацярына Мяшкова

     09.04.2018г.  Прайсці ў фота галерэю

Категория: МЫ О КЛУБЕ | Просмотров: 209 | Добавил: Nick | Теги: галактыка, адкрыцце клуба | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
avatar
Вход на сайт
Четверг 06.08.2020




Вы вошли как: Гость
IP Адрес: 3.226.245.48
Группа: Гости
Личных сообщений:


Поиск
Календарь
«  Май 2018  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031
Ваше радио
Последние добавления видео

"Танго моей печали"

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0
00:00:48

С Днем Рождения, ГАЛАКТИКА!

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0

Сергей Суворов 10.11.2018 - Галактика

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0

Вера Лебедевская 10.11.2018 - Галактика

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0

Аф.Ботяновский 10.11.2018 - Галактика

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0