Новые произведения
Ирина Цуканова Татьяна Шуринова Ирина Цуканова Светлана Шашко-Шаблинская Светлана Шашко-Шаблинская Ирина Цуканова Евгений Вермут Ирина Цуканова Ирина Цуканова
Сегодня в Блоге
Nick Nick Аркадьевна Nick Nick Nick
Статистика
Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика
Зарегистрировано 24 (сегодня + 0 новых) В каталоге файлов 1 материала(ов), Оставлено 271 комментариев, На форуме создано тем и ответов.
Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Сегодня сайт посетили
Откуда гости
Flag Counter
блок

Блог

Главная » 2018 » Сентябрь » 8 » Першае верасня у Мінскім дзяржаўным прафесійным ліцэі № 7
00:28
Першае верасня у Мінскім дзяржаўным прафесійным ліцэі № 7

     Першае верасня… Гэтае штогадовае прыгожае свята для школьнікаў і студэнтаў называецца Дзень ведаў, пра якія яшчэ Юлій Цэзар сказаў: “Веды – гэта моц”.

     І вось у першы восеньскі дзень 2018 года прадстаўнікі літаратурна-музычнага аб'яднання “Галактыка”, створанага ў Мінску ў сакавіку гэтага года, завіталі ў госці да навучэнцаў Мінскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя № 7 будаўніцтва, які рыхтуе тынкоўшчыкаў і муляроў, сталяроў і паркетчыкаў, кветкаводаў і гароднінаводаў і іншых спецыялістаў будаўнічых прафесій.

Творчы “галактычны” дэсант прынес ліцэістам сваю літаратурна-музычную праграму, прысвечаную году малой радзімы, а таксама добры настрой, бадзёрасць, жыццярадаснасць і натхненне.

     Актавая зала ліцэя была поўная моладзі, якая прыйшла сюды пасля агульнай лінейкі і амаль не перашэптвалася ў чаканні сцэнічнага дзеяння.

   

     Першай пад гукі фанфар на сцэну выйшла вядучая канцэрту Кацярына Мяшкова – кіраўнік літаб’яднання, паэтка, пісьменніца, публіцыстка і перакладчыца, аўтар трох кніг і ўдзельнік літаратурных зборнікаў і анталогій. Яна пачала сваё выступленне з віншавання са святам прысутных ў зале. Яна заўважыла, што ў такі светлы дзень усе вучні знаходзяцца ў стане легкага хвалявання, бо ізноў пасля летніх вакацый перад імі адкрываецца Вялікая Краіна Ведаў. Таму трэба быць смелымі і злавіць спадарожны вецер у свае ветразі, крочыць за сваімі мудрымі настаўнікамі, даследаваць, марыць, адкрываць, і, такім чынам, будаваць сваё жыццё з юнацтва. Бо чым вышэй чалавек па разумоваму і маральнаму развіццю, тым больш задавальнення дастаўляе яму жыццё. І трэба заўсёды памятаць, што пісьменная гаворка і кнігі - вось што заўсёды будзе ў модзе. А яшчэ яна дадала, што 1 верасня – гэта яшчэ і дзень рознакаляровых букетаў, якія вучні падносяць сваім настаўнікам і выхавацелям як знак падзякі, павагі і любові, таму яшчэ і праз яркія, маляўнічыя кветкі ў навучальных установах пануе святочны настрой.

     Далей першым нумарам праграмы было выступленне паэтэсы Святланы Сардэчнай, “фізіка з душою лірыка”. Святлана – сапраўдны член Міжнароднага саюза пісьменнікаў «Новы сучаснік», член музычна-літаратурнага клуба «Добры настрой», дыпламант і намінант міжнародных літаратурных конкурсаў і фестываляў. Аўтар больш за 30 літаратурных публікацый у перыядычных выданнях. Яна прачытала верш-прысвячэнне “Всем учителям посвящается”, які быў цёпла прыняты ліцэістамі.

     Пасля гледачы апладысментамі сустрэлі самую юную ўдзельніцу творчага “дэсанта” Аліну Маміс. Яна – выхаванка дзіцячай эстраднай студыі “Маладыя галасы” Ленінскага раёна г.Мінска, якую ўзначальвае паэтка і кампазітарка Таццяна Шурынава. Аліна – лаурэат Міжнароднага конкурса выканаўцаў “Калядная зорка”, дыпламант Рэспубліканскага конкурса мастацтваў “Беларускія таленты”, II-га Міжнароднага конкурса мастацтваў “Хрустальный василёк”. А песні сябра “Галактыкі” Таццяны Шурынавай “Цветы учителю” і “Прыгажуня Беларусь” адпавядалі і святу, і тэме сустрэчы. Дзяўчынка прыемна ўразіла хлопцаў і дзяўчат у зале сваёй шчырасцю і прыязнасцю.

     У працяг выступлення маладой артысткі Кацярына Мяшкова распавяла пра сэнс аб’яўлення года малой радзімы ў Беларусі. “Малая радзіма – гэта галоўная частка тых спрадвечных ісцін, якія мы будзем перадаваць сваім нашчадкам, шанаваць, без якіх нельга жыць. Гэта родная Замля, тыя мясціны, дзе прайшло дзяцінства. Не гледзячы на тое, што мы з вамі дзеці вялікага горада, нашыя бацькі або дзяды пазнаёмілі нас са сваімі роднымі куткамі: гарадкамі, вёсачкамі і мястэчкамі. Гэта нашыя месцы сілы і натхнення. Пра тое сведчыць і народная мудрасць: “Родная зямелька – як зморанаму пасцелька”, “Няма смачнейшай вадзіцы, як з роднай крыніцы”. Чалавечы род, яго каран1, дрэва роду, каханне, музыка свету (гучанне навакольнай прыроды) азораныя святлом малой радзімы. Нашы карані, Радзіма, Беларушчынагэта тая стартавая пляцоўка, з якой мы выходзім у свет жыцця. Менавіта зараз нашай роднай зямлі патрэбна энергія любові кожнага яе жыхара, яго вера ў сваю краіну і клопат аб ёй. Гэта немагчыма без выхавання гонару за сваю краіну, горад, вёску, сям’ю, за яе гісторыю, сплеценую таксама з асабістых гісторый мужных і сціплых людзей – вашых сваякоў”. Пад слайд-шоу з беларускімі краявідамі Кацярына прачытала два сваіх узнёсных вершы “Песня пра Беларусь” і пра Дняпро.

     Наступным выступоўцам была акторка народнага тэатра «Альянс», спявачка, пісьменніца, лаўрэат міжнародных літаратурных конкурсаў, мастацкі кіраўнік аб'яднання “Галактыка” Ірына Цуканава. Песня на словы Якуба Коласа “ Родны кут” заваражыла навучэнцаў ліцэя сваім лірызмам і мілагучнасцю.

     Пасля музычнага нумару ізноў загучала шматгранная, поўная глыбіні і напеву, паэзія Святланы Сардэчнай. На фоне мінскай візітоўкі – Чырвонага касцёла на экране, яна прачытала верш пра Мінск, нізку вершаў са сваёй знакамітай “Галерэі вобразаў” і сваё вершаванае пажаданне навучэнцам.

     Песняй “Простыя рэчы” спявачка Ірына Цуканава яшчэ больш наблізіла вобразы малой радзімы да думак і сэрцаў выхаванцаў ліцэя. “Простыя словы, простыя рэчы: хлеб на стале, полымя ў печы…”.

     Актавая зала была таксама ўзрушана выступленнем маладой паэткі, выкладчыцы англійскай і іспанскай моў Алы Шыковіч. Яна піша вершы і песні на рускай і англійскай мовах. Публікуецца ў альманахах, часопісах і тэматычных зборніках. З'яўляецца намінантам розных літаратурных конкурсаў. Яе аптымістычна-лірычныя вершы пра каханне і бадзеры настрой спадабаліся будучым будаўнікам.

     Завяршылася святочная праграма чытаннем К.Мяшковай цудоўных вершаў беларускага паэта Алеся Пісьмянкова, у якога было моцнае адчуванне роднай зямлі, каранёў роду. Ён заклікаў нашчадкаў годна працягваць справу продкаў, не выпускаючы з рук, плуга, мяча і пяра. “Ты адбі мне тэлеграму…”, “Роднае”, “Студня”.

     А на заканчэнне кіраўнік “Галактыкі” дала параду на дарогу: “Любіце сваю малую радзіму, любіце сваіх настаўнікаў і выхавацеляў. І няхай яны хоць раз у жыцці атрымаюць ад вас ліст са словамі: Жыві і бывай здаровы, шаноўны настаўнік!”, накшталт тых, якія дасылаў А.Македонскі свайму настаўніку Арыстоцелю, які падарыў свайму знакамітаму вучню сваімі ведамі вечнае жыцце”.

     Добрым напамінам пра першавераснёўскі канцэрт у ліцэі будаўніцтва № 7 застануцца фотаздымкі ліцэістаў з артыстамі на сцэне ўтульнай актавай залы.

01.09.2018г. Кацярына Мяшкова

Глядзець фотаальбом сустрэчы

Категория: МЫ О КЛУБЕ | Просмотров: 324 | Добавил: Nick | Рейтинг: 5.0/1
Всего комментариев: 0
avatar
Вход на сайт
Вторник 18.05.2021




Вы вошли как: Гость
IP Адрес: 34.237.52.11
Группа: Гости
Личных сообщений:


Поиск
Календарь
«  Сентябрь 2018  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
Ваше радио
Последние добавления видео

"Танго моей печали"

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0
00:00:48

С Днем Рождения, ГАЛАКТИКА!

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0

Сергей Суворов 10.11.2018 - Галактика

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0

Вера Лебедевская 10.11.2018 - Галактика

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0

Аф.Ботяновский 10.11.2018 - Галактика

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0